Адразу тры новыя скульптурныя кампазіцыі з'явіліся ў Быхаве
«Баркалабаўскі летапіс», «На ростанях», «Пастушок» - адразу тры новыя скульптуры ўсталявалі ў Быхаве напярэдадні Дня беларускага пісьменства.
«Пастушок" - падарунак Быхаву ад жыхароў горада Магілёва, які абраны культурнай сталіцай СНД 2013 года. Скульптура размясцілася ля ўваходу ў замкавы парк. На цэнтральнай плошчы знайшлося месца помніку Баркалабаўскага летапісу. Скульптурная кампазіцыя, усталяваная каля чыгуначнага вакзала, мае патройнаю назву: «На ростанях. Сустрэча. Растанне». Такая задумка скульптара Андрэя Вараб'ёва.
tv.tvrmogilev.by
|