Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Алея сталіц Дня беларускага пісьменства закладзена ў Быхаве

Алея сталіц Дня беларускага пісьменства закладзена ў Быхаве

 

 


 

 

Памятная алея сталіц Дня беларускага пісьменства закладзена ў Быхаве ў парку 50 - годдзя Перамогі.

 

Дэлегацыі ўсіх 17 гарадоў, якія раней прымалі свята, пасадзілі бярозы. У якасці падарунка быхаўчане да свята яны таксама ўсталявалі ў парку па прыгожай лаўцы з сімволікай сваіх гарадоў. Акрамя таго, на цэнтральнай пляцоўцы свята працавала цэлая вуліца з павільёнамі, дзе дэлегацыі прэзентавалі наведвальнікам свае рэгіёны.

 

«Для нас, быхаўчан, гэты падарунак у Дзень беларускага пісьменства не проста напамін пра падзею, мы спадзяемся, што ў асобе гарадоў- сталіц свята мы набылі сапраўдных сяброў, з якімі будзем актыўна развіваць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах жыццядзейнасці", - адзначыла намеснік старшыні Быхаўскага райвыканкама Нэлі Шунькіна. Яна таксама падкрэсліла, што добраўпарадкаванне парку зроблена за кошт грошай быхаўчан, якія на суботніках зарабілі каля Вr 1 млрд.

 

Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Сталіцамі фестывалю за дваццацігадовую гісторыю станавіліся 17 гарадоў. Сярод іх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае.


Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (13.09.2013)
Просмотров: 1312 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz