Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Беларусы аднавілі Біблію Францыска Скарыны па старадаўняй тэхналогіі

Беларусы аднавілі Біблію Францыска Скарыны па старадаўняй тэхналогіі 

 

      Беларускі гісторык і публіцыст Уладзімір Ліхадзедаў першым у свеце ўзнавіў Біблію Францыска Скарыны па старадаўняй тэхналогіі. Кнігу прэзентавалі ў Мінску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню беларускага пісьменства. 

Праект Уладзіміра заняў два гады. У колькі абышоўся, аўтар не кажа, але падкрэслівае, што ўзнавіць Біблію - вельмі дорага: 
 
- Кніга неацэнная. Яна ўсяго ў сямі экземплярах і сёння нідзе не прадаецца. Але такая кніга павінна быць у вядучых бібліятэках і музеях краіны. 

Перад тым, як брацца за працу, аўтар паездзіў па вядучых музеях кнігадрукавання ў Еўропе, паглядзеў, на якіх станках і паперы такія кнігі друкавалі. 

У выніку Біблію надрукавалі на самаробнай паперы з ільну. Станок стварылі па гравюрах XVI стагоддзя. Для друку адлілі спецыяльныя формы часоў Скарыны. Некалькі асобнікаў зрабілі каляровымі. Праілюстраваў вокладку па матывах кніг Францыска Скарыны мастак Барыс Цітовіч. 

Эксперты з Масквы і Санкт-Пецярбурга, па словах Ліхадзедава, высока ацанілі праект і заўважылі, што кніга мала чым адрозніваецца ад арыгінала. 


            Аўтар праекта заўважыў, што ніхто ў свеце да гэтага кнігі з захаваннем усіх старадаўніх тэхналогій на самаробнай паперы не ўзнаўляў. Рабілі толькі фрагменты кніг. 

             

tut.by

 

 

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (06.09.2014)
Просмотров: 1356 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz