Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Няхай душы людскія прасвятляе любоў да Бога

Няхай душы людскія прасвятляе любоў да Бога

Дзясяты, юбілейны, Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Магніфікат-2014” распачаў сёлета сваю работу 24 жніўня.

Урачыстае адкрыццё, аб якім  ужо расказвала раённая газета, прайшло ў Архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. У той жа дзень у касцёле святых Сымона і Алены былі паказаны першыя восем кінастужак з пяцідзесяці чатырох адабраных членамі  журы для прагляду.
Глыбоччына па традыцыі сустракала гасцей пад гукі духавога аркестра  дзіцячай школы мастацтваў, з духмяным хлебным караваем і задорнай беларускай песняй у выкананні  народнага тэатра фальклору “Цярэшка”.  Кінематаграфістаў з блізкага і далёкага замежжа вітаў старшыня райвыканкама Алег Морхат. Са словамі ўдзячнасці за шчыры і гасцінны прыём да прысутных звярнуўся старшыня фестывалю Юрый Гарулёў. Першыя кветкі на глыбоцкай зямлі былі ўручаны менавіта  Юрыю Мікалаевічу, і не толькі з нагоды юбілейнай даты фестывалю, але і па прычыне яго нядаўняга ўласнага 70-гадовага юбілею з дня нараджэння.
Затым у суправаджэнні ансамбля барабаншчыц “Віват” і духавога аркестра госці накіраваліся ў парк Перамогі. Алег Морхат і Юрый Гарулёў усклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям і схілілі галовы перад памяццю і гераізмам салдат Перамогі.
Ля вытокаў
24-26 чэрвеня 2005 года – гэта і ёсць дата нараджэння першага фестывалю, які прайшоў на тэрыторыі Глыбоцкага дэканата Віцебскай дыяцэзіі (Глыбокае, Удзела, Мосар). Ля яго вытокаў стаялі Юрый Гарулёў,  ксёндз Аляксандр Амяльчэня і колішняя начальніца аддзела культуры райвыканкама Марыя Паляк. У конкурсным мерапрыемстве тады прынялі ўдзел сем краін: Беларусь, Украіна, Расія, Польшча, Тайланд, Мексіка і Францыя. Аўтары фільмаў уздымалі праблемы п’янства, наркаманіі, сіроцтва, якія маюць месца ў сучасным грамадстве і акцэнтавалі ўвагу на тым, што толькі з Божай дапамогай грамадства можа пазбавіцца гэтых заганаў.

 


Гран-пры ў той раз не прысуджалі нікому. Узнагароды фестывалю атрымалі французскія кінематаграфісты каталіцкай студыі “Кана” за фільм “Даруй мне,  Сяргей”.
23-27 чэрвеня 2009 года. Фестываль  адзначыў  5-гадовы юбілей на глыбоцкай зямлі. Для прагляду былі прадстаўлены ўжо 44 фільмы кінадакументалістаў з 15 краін свету. У іх ліку – сем фільмаў   беларускіх аўтараў. Галоўнай узнагароды – Гран-пры фестывалю – быў удастоены фільм Краснадарскай кінастудыі “Рускі запаведнік” Валерыя Цімашэнкі.  Сярод пераможцаў – нямецкія, польскія, расійскія кінематаграфісты. Спецыяльны прыз Віцебскага аблвыканкама атрымаў беларускі фільм рэжысёра Уладзіміра Арлова”Ля Чырвонага касцёла”, сцэнарыстам якога выступіў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.

Юбілейны фестываль

Ён быў адметны, па-першае, колькасцю краін-удзельніц: з сямі напачатку арганізацыі  і сямнаццаць у год юбілею; па-другое, колькасцю прадстаўленых – пяцьдзясят чатыры —  для прагляду работ, сярод якіх 38 стужак дакументальных, 13 анімацыйных і тры тэлепраграмы; па-трэцяе, Гран-пры фестывалю прысуджаны сёлета  дакументальнаму фільму “Дачка Прыпяці” беларускіх сцэнарыста і рэжысёра Юрыя Ігрушы і Юрыя Бышнёва. І самае прыемнае для глыбачан, што  ў лік пераможцаў трапіла  тэлевізійная праграма Беларускага відэацэнтра “Рана  ў сэрцы. Міхаіл Клеафас Агінскі”, рэжысёрам якой стала Анастасія Мірашнічэнка, унучка глыбачанкі Валянціны Паўлаўны Скобавай, якая шмат гадоў адпрацавала настаўніцай у СШ№2 горада. Анастасія, карані роду якой знаходзяцца ў Глыбокім, расказала пра лёс гістарычна вядомай асобы – дыпламата і папулярнага музыканта Агінскага, жыццё якога суправаджалі міфы, таямніцы і легенды…
А цяпер аб усім па парадку.
Сярод ганаровых гасцей былі  біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч і  дэкан, пробашч касцёла святых Сымона і Алены Уладзіслаў Завальнюк.   Цырымонія ўзнагароджання распачалася з прамовы старшыні журы фестывалю Крысціны Лялько, затым да яе далучыліся дыктар беларускага радыё і тэлебачання Алег Вінярскі, Юрый Гарулёў, Алег Буткевіч, Уладзіслаў Завальнюк і ксёндз касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім Мечыслаў Янчышын.
Дыпломамі і прызамі журы ў пятнаццаці намінацыях былі адзначаны тэлепраграма “Пакуты Веронікі” (ЗША), дакументальныя фільмы “Метр над зямлёю”, “Смерць іх аб’яднала. Катынскія святары”, “Вызваліць матылька” (Польшча), “Мікалай Грэшны” (Францыя), “Найсвяцейшая Багародзіца, выратуй нас” (Македонія), “Смерць, пачатак вечнага жыцця” (Грузія), “Зіма міне” (Беларусь), “Сталінградская Багародзіца”, “Брація”, “Дар”, “Паісій Святагорац”, “Крыж Расіі” і анімацыйны фільм “Дом мой домам малітвы назавецца” (Расія).


Дыплом і прыз дзіцячага журы  прысуджаны  “Лепшаму анімацыйнаму фільму” “Хто даўжэй” і паедзе да пераможцы Грэгорыя Мура ў Іспанію.
Спецыяльных прызоў удастоены дакументальны фільм беларускіх кінематаграфістаў  Паўла Магіліна і Аляксандра Зянкова “Устань і  ідзі!”, армянскага аўтара Армена Гаспарана “Скрадзенае дзяцінства” і  ўкраінскага стваральніка Юрыя Захватаева “Першыя”.
У намінацыі “Лепшы дакументальны фільм” узнагароду атрымаў Кшыштаф Журоўскі  з Польшчы за  кінастужку “Танга Папы”, а лепшай тэлепраграмай стала праграма беларусак, аўтара сцэнарыя Алены Антанішынай і рэжысёра Анастасіі Мірашнічэнкі. Гран-пры за стварэнне вобраза простай вясковай жанчыны-паляшучкі, якая зведала шмат выпрабаванняў на жыццёвым шляху і зразумела самае галоўнае: жыццё трэба абараняць, умацоўваць, асвятляць любоўю і напаўняць верай, таксама заваявалі беларусы.
Акрамя гэтага кіраўнік справамі Глыбоцкага райвыканкама Іна Пачопка ўручыла прыз імя Ігната Буйніцкага за пераканаўчы кінапаказ праяў чалавечай  салідарнасці з цяжкахворымі дзецьмі  аўтарам фільма “Мы ёсць!” – беларусам Сяргею Кірыку і Зоі Катовіч; прыз імя Язэпа Драздовіча за таленавітае кінематаграфічнае ўвасабленне пошукаў сэнсу жыцця праз мастацтва – творчаму калектыву “Беларусьфільма” за стужку “Не адзін”; прыз імя Тадэвуша Даленгі-Мастовіча за паказ унікальнай царкоўнай і народнай традыцый – беларускім  стваральнікам фільма “Брацкая свечка”, а галоўны прыз Глыбоцкага райвыканкама за экраннае ўвасабленне адданасці хрысціянскай традыцыі і адлюстраванне праўды жыцця Іна Анатольеўна ўручыла польскаму сцэнарысту і рэжысёру Юрыю Каліне.
Падчас правядзення цырымоніі ўзнагароджання Юрый Гарулёў успомніў  пра людзей, з якімі разам пачынаў ствараць фестываль і пісаць  першыя старонкі яго летапісу. Спецыяльнымі дыпломамі і памятнымі крыштальнымі знакамі былі ўзнагароджаны былы начальнік аддзела культуры райвыканкама Марыя Канстанцінаўна Паляк, дзякуючы намаганням і старанню якой фестываль нарадзіўся і прыпісаўся на глыбоцкай зямлі, і ксёндз Аляксандр Амяльчэня,  родам з Браслаўшчыны, які пачынаў святарскую дзейнасць у Мосары пры бытнасці ксяндза Ёзаса Булькі, а цяпер працуе ў Ватыкане.
Напрыканцы мерапрыемства Іна Пачопка ўручыла Юрыю Гарулёву Падзяку раённага выканаўчага камітэта за папулярызацыю ў грамадстве хрысціянскіх каштоўнасцей, ідэі міласэрнасці, спачування, дабрыні і памяркоўнасці, памятны медаль з нагоды 600-годдзя Глыбокага і кветкі. Падзяку райвыканкама атрымала і дырэктар фестывалю Людміла Гарулёва, а памятны медаль – старшыня журы, пісьменніца, галоўны рэдактар часопіса “Наша вера” Крысціна Лялько. Сувеніры на памяць пра Глыбоччыну і яе працавітых творчых людзей Іна Пачопка ўручыла ўсім членам журы,  творцам, якія сталі “доўгажыхарамі” фестывалю і прымаюць у ім удзел  з года ў год, а таксама навічкам, якія ўпершыню паспрабавалі сябе ў ролі сцэнарыстаў і рэжысёраў.
Агульным падарункам для гасцей і прысутных стаў выдатны канцэрт, падрыхтаваны  артыстамі Глыбоччыны, а фінальнымі акордамі  — словы Юрыя Гарулёва: “Да пабачэння, дзясяты” і “Вітаем цябе, адзінаццаты  Міжнародны фестываль!”.

 

 

 

vg-gazeta.by

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (20.09.2014)
Просмотров: 1149 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz