Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

У Глыбокім паставілі помнік вішні

У Глыбокім паставілі помнік вішні

 

Помнік уяўляе сабой галінку саспелых вішань з лісточкамі. Яна размешчаная на стылізаванай пад дрэва цыліндрычнай тумбе з сілуміна. На помніку зроблены надпіс па-беларуску "Глыбоцкая вішня”.

"Глыбоцкая  вішня”  – свайго  роду  сімвал  сям’і Скульптар Іван Казак (на здымку)  — той самы чалавек, які парадаваў  глыбачан  манументальна-дэкаратыўнай скульптурай "Глыбоцкая вішня”. У якасці госця і аўтара работы ён прысутнічаў падчас адкрыцця кампазіцыі.  Павіншаваўшы глыбачан і гасцей горада з правядзеннем такога незвычайнага свята, як "Вішнёвы фестываль” і пажадаўшы яму жыць доўгія гады, Іван Уладзіміравіч падзяліўся  сваімі ўражаннямі ад работы над скульптурай, творчай ідэяй.

На пытанне: чаму  скульптурная кампазіцыя зроблена ў выглядзе гронкі з трыма вішнямі,  Іван Казак патлумачыў, што гэта ўвасабленне сям’і, дзе ёсць тата, маці і дзіцяці.

-Упэўнены, што гэты куточак горада стане адным з любімых у глыбачан. А вішнёвая гронка будзе дарыць  толькі добры настрой, —  выказаў упэўненасць скульптар.

-Дарэчы, на цэнтральнай плошчы Глыбокага ўжо з'явіліся сцягі краін-удзельніц фестывалю.

 


Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (26.07.2013)
Просмотров: 1717 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz