У 2013 годзе ў горадзе
Глыбокае Віцебскай вобласці пройдзе вішнёвы фестываль
Глыбокае хоча стаць вішнёвай сталіцай Беларусі.
Глыбоцкія вішні вядомыя далёка за межамі раёна. Яны
салодкія, сакавітыя і марозаўстойлівыя.
У Глыбокім ўжо вызначыліся з часам правядзення вішнёвага
фестывалю.
Папярэдняя дата - 21 ліпеня.
Аб гэтым піша racyja.eu. "На фестываль запросяць гасцей
з еўрарэгіёну "Азёрны край
", Латвіі, Літвы, Расіі. У расіян ужо ёсць вопыт правядзення падобнага
мерапрыемства", - кажа інструктар-метадыст Глыбоцкага
фізкультурна-аздараўленчага цэнтра па турызме Ала Вертінская.
- Гэта будзе кірмаш, у якой прымуць
удзел прадпрыемствы харчовай прамысловасці, прадпрыемствы грамадскага
харчавання, а таксама прадстаўнікі аграсядзіб, рамеснікі. Таксама будзе культурная праграма - вішнёвае шэсце, танцы,
конкурс ландшафтных кампазіцый, конкурс вішнёвай прычоскі і, вядома, кулінарны
конкурс.
У красавіку-маі ў Глыбокім будзе закладзена вішнёвая алея.
Падрабязней: http://euroradio.fm/ru/
|