Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройде ў г.Іванава


Меню сайта

Форма ўваходу
 
Карысныя рэсурсы

Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі


Турызм у Беларусі


Моладзь Беларусі

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Віртуальны тур па музеях Глыбоччыны

Мой родны край - Глыбоччына
  
                 Часопіс "Вясёлка"

Газета "Пераходны ўзрост"

Cтатыстыка

Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0


Каляндар


Главная » Статьи » Мае артыкулы

Вёска Мосар адсвяткавала 500-гадовы юбілей

Вёска Мосар адсвяткавала 500-гадовы юбілей

 

Ўрачыстасці прайшлі 30 жніўня 2014 года. На свята прыехалі жыхары Прыбалтыкі, Карэліі, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Мінска, Салігорска, Віцебска, Лёзна, Полацка, а таксама з суседніх раёнаў.

 

Хлеб-соль прыняў ад удзельнікаў народнага тэатра фальклору «Цярэшка» старшыня райвыканкама Алег Морхат. Затым прысутныя разам з біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам ўсклалі кветкі да помніка Ёзасу Бульку.

 

Адбылося адкрыццё памятнага знака, прысвечанага юбілею: каменя-валуна вагай 9 тон, усталяванага праз дарогу ад касцёла. З прамовай на яго адкрыцці выступіў старшыня Удзелаўскага сельскага Савета дэпутатаў Віктар Карман. Мітынг-рэквіем прайшоў ля помніка воінам-вызваліцелям, на якім выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч і старшыня раённага Савета ветэранаў Уладзімір Развадоўскі.

 

Дом самастойнага пражывання стаў наступным аб'ектам для адкрыцця. На яго рамонт і добраўпарадкаванне тэрыторыі затрачана 130 мільёнаў рублёў раённага бюджэту. Для пачатку ў Доме будуць пражываць пяць адзінокіх людзей.

 

Святочная праграма, у рамках якой прайшла прэм'ера песні-прысвячэння Мосар, ўзнагароджанне ветэранаў вытворчасці розных сфер дзейнасці, шматдзетных і маладых сем'яў, падвядзенне вынікаў конкурсу па добраўпарадкаванні вёскі, ільняное дэфіле глыбоцкага мадэльера Алены Глушонак, прэзентацыя краязнаўчага зборніка, прысвечанага Мосар, пачалася бліжэй да шасці гадзін вечара.

 

Для паважаных і заслужаных людзей краю былі і падарункі, і кветкі, і словы пажаданняў, і песні.

 

Праграму завяршыла выступленне гасцей свята - ансамбля беларускай песні "Маладзіцы» з аграгарадка «Навасёлкі» Пастаўскага раёна. Затым была моладзевая дыскатэка, а ў дзесяць вечара неба над вёскай расцвіло яркім рознакаляровым салютам.

 

Галіна Сутула

glubokoe.vitebsk-region.gov.by

Категория: Мае артыкулы | Добавил: Vlad2012 (20.09.2014)
Просмотров: 1131 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Маршрут Дня пісьменства

Пошук на сайце

Галасаванне
Што вас прывяло на сайт?
Усяго адказаў: 498
Лаўцэвіч Уладзіслаў © 2024Бесплатный конструктор сайтов - uCoz