Рарытэтныя выданні ХVІІ-XXI стагоддзяў былі прадстаўленыя на выставе ў
глыбоцкім касцёле
2 верасня ў глыбоцкім касцёле святой
Тройцы, адмыслова да свята пісьменства, адкрылася выстава духоўнай літаратуры
"Праз кнігу да Бога”.
На выставе прадстаўленыя арыгінальныя
рарытэтныя выданні ХVІІ-XXI стагоддзяў, напісаныя на латыні, польскай,
беларускай і рускай мовах. Адметна, што большасць рарытэтаў былі надрукаваныя ў
Кракаўскай, Віленскай, Нясвіжскай і Полацкай друкарнях. Як сведчаць надпісы на
кнігах, большасць з іх перададзена касцёлу прыхаджанамі. $IMAGE1$ $IMAGE2$ $IMAGE3$
|